Галоўная | Аб прадпрыемстве | Кантакты | Аб праекце | Форум
Беларускі інфармацыйна-турыстычны партал Belarus-online
  Беларуская | English | Русский

Нацыянальны аэрапорт Мінск

Бязвізавы ўезд праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Беларусь Беларусь Беларусь Беларусь Беларусь

Грамадзяне 76 краін могуць прыехаць у Рэспубліку Беларусь з турыстычнымі мэтамі без візы праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск на тэрмін не больш за 30 сутак (уключаючы дзень прылёту і адлёту).

Глядзець поўны пералік краін

Пералік дзяржаў, у дачыненні да грамадзян якіх усталёўваецца бязвізавы парадак уезду і выезду ў пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск

    • Аўстралійскі Саюз
    • Аўстрыйская Рэспубліка
    • Княства Андора
    • Антыгуа і Барбуда
    • Барбадас
    • Каралеўства Бахрэйн
    • Каралеўства Бельгія
    • Рэспубліка Балгарыя
    • Боснія і Герцагавіна
    • Рэспубліка Вануату
    • Дзяржава-горад Ватыкан
    • Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
    • Венгрыя
    • Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам*
    • Рэспубліка Гаіці*
    • Рэспубліка Гамбія*
    • Федэрацыйная Рэспубліка Германія
    • Грэцкая Рэспубліка
    • Каралеўства Данія
    • Супольнасць Дамінікі
    • Арабская Рэспубліка Егіпет*
    • Рэспубліка Індыя*
    • Рэспубліка Інданезія
    • Іярданскае Хашыміцкае Каралеўства*
    • Ісламская Рэспубліка Іран*
    • Ірландыя
    • Рэспубліка Ісландыя
    • Каралеўства Іспанія
    • Італьянская Рэспубліка
    • Канада
    • Рэспубліка Кіпр
    • Рэспубліка Карэя
    • Дзяржава Кувейт
    • Латвійская Рэспубліка**
    • Ліванская Рэспубліка*
    • Літоўская Рэспубліка
    • Княства Ліхтэнштэйн
    • Вялікае Герцагства Люксембург
    • Рэспубліка Паўночная Македонія
    • Малайзія
    • Рэспубліка Мальта
    • Мексіканскія Злучаныя Штаты
    • Федэрацыйныя Штаты Мікранезіі
    • Княства Манака
    • Рэспубліка Намібія*
    • Каралеўства Нідэрландаў
    • Рэспубліка Нікарагуа
    • Новая Зеландыя
    • Каралеўства Нарвегія
    • Султанат Аман
    • Ісламская Рэспубліка Пакістан*
    • Рэспубліка Панама
    • Рэспубліка Перу
    • Рэспубліка Польшча
    • Партугальская Рэспубліка
    • Румынія
    • Незалежная Дзяржава Самоа*
    • Рэспубліка Сан-Марына
    • Каралеўства Саудаўская Аравія
    • Рэспубліка Сейшэльскія Астравы
    • Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны
    • Рэспубліка Сінгапур
    • Славацкая Рэспубліка
    • Рэспубліка Славенія
    • Усходняя Рэспубліка Уругвай
    • Фінляндская Рэспубліка
    • Французская Рэспубліка
    • Рэспубліка Харватыя
    • Чэшская Рэспубліка
    • Рэспубліка Чылі
    • Швейцарская Канфедэрацыя
    • Каралеўства Швецыя
    • Рэспубліка Эль-Сальвадор
    • Эстонская Рэспубліка***
    • Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка*
    • Японія

* Пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў – членаў Еўрапейскага Саюза альбо дзяржаў – удзельнікаў Шэнгенскай зоны з адзнакай пра заезд на тэрыторыю дзяржавы – члена Еўрапейскага Саюза альбо дзяржавы – удзельніка Шэнгенскай зоны, а таксама авіяквіткоў з пацверджаннем у іх даты вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, аэрапортаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў.

** У тым ліку асобы, што маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.

*** У тым ліку асобы без грамадзянства, што ўвесь час жывуць у Эстонскай Рэспубліцы.

Неабходныя дакументы:

  • Сапраўдны агульнаграмадскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з Рэспублікі Беларусь не меней чым на 90 сутак.
  • Грашовыя сродкі: на кожны дзень прабывання суму ў валюце альбо беларускіх рублях, эквівалентную не менш 2 базавым велічыням, або 50 базавым велічыням, калі прабыванне складзе 30 дзён.
  • Медыцынскі страхавы поліс на суму не меней за 10 000 еўра, сапраўдны ў Беларусі на працягу усяго тэрміну знаходжання.

Умовы:

  • Тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь не павінен перавышаць 30 дзён.
  • Дзень прыбыцця і дзень выбыцця ўваходзяць у дні знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Заехаць і выехаць з Рэспублікі Беларусь магчыма праз пункты пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск, Аэрапорт Брэст, Аэрапорт Віцебск, Аэрапорт Гомель, Аэрапорт Гродна, Аэрапорт Магілёў.
  • Вызначаны парадак бязвізавага перамяшчэння праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер здзейсніць вылет у аэрапорты Расійскай Федэрацыі.
  • Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае свайго дзеяння на ўласнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.
  • Для грамадзянаў В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Егіпта, Індыі, Іярданіі, Ірана, Лівана, Намібіі, Пакістана, Самоа, ПАР абавязковай дадатковай вымогай з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕЗ альбо Шэнгенскай зоны з адзнакай пра заезд на іх тэрыторыю, а таксама авіяквіткоў з пацверджаннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск або аэрапортаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў на працягу 30 дзён з даты заезду.

Важна: Замежнікі, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу дзесяці сутак зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання або на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by. Пры жыцці ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзянаў здзяйсняецца адміністрацыямі такіх устаноў па ўмаўчанні пры засяленні.